Гісторыя СВП «АграМiр» філіял ААТ «Малочны Мiр»

 

 

А пачыналася ўсё ў верасні 1949 года, калі ў Вялікай Бераставіцы 109 сялянскіх гаспадарак аб'ядналіся ў калгас, які атрымаў назву «Чырвоны Кастрычнік». Першым старшынёй яго быў В. С. Пелеш. Праз два гады, у кастрычніку 1951 года, калгас "Чырвоны Кастрычнік" быў узбуйнены за кошт калгасаў імя Калініна (в. Бераставічаны) (створаны калгас 01.09.1948 г. старшыня I.I. Чывель) і «Дзень Перамогі " (вёскі Малінаўка і Хмеліска) (Калгас «Дзень Перамогі» створаны 28.03.1947 г.). Пасля ўзбуйнення калгас налічваў 830 гектараў зямельных масіваў ворнай зямлі і 428 гектараў сенажацяў, пашы і няўгоддзяў. У гаспадарцы было арганізавана 5 паляводчых брыгад, а зямля апрацоўвалася коньмі і трактарамі па дамове з МТС. У розныя гады яго ўзначальвалі В. Ф. Поліўка, І. М. Рыбін, В. І. Саўчук, В. П. Анікей.

У сакавіку 1974 года калгас "Чырвоны Кастрычнік" чакала чарговая рэарганізацыя: да яго далучылі калгас "Праўда", цэнтральная сядзіба якога знаходзілася ў Шаляпках. Аб'яднаную гаспадарку ўзначаліў тады В. П. Анікей. Такую назву калгас у Шаляпках атрымаў восенню 1957 года, а да гэтага ён называўся імя Будзёнага і быў створаны ў 1949 годзе (старшыня Р.М. Леська). У 1952 годзе да яго далучылі тры гаспадаркі: калгасы "Чырвоны партызан" (д. Плюскалаўцы) (старшыня А.I.Кохна), «Бальшавік» (д. Ляпесы) (старшыня У.П.Зiновiк) і «Чырвоная змена» (д. Кашанцы) (старшыня Ф.Леваненя). "Праўдай" у розныя гады кіравалі і. П. Чарнецкі, А. Швяцова, В. М. Пронін, В. Ф. Самайловіч, і. П. Берднікаў.

Старшынёй праулення "Чырвонага Кастрычніка" у 1979 годзе стау С. Ф. Капіца.

У «Чырвоным кастрычнiку» налiчвалася 200 членау калгаса, 400 двароу, агульная иплоща карыстаня – 3227 га, з iх-2806 га сельгасугоддзяу, 2389 га ворыва. У 1981 г сярэдняя уражайнасць склала: збожжа – 23,8 ц/га, бульбы – 192 ц/га, цукровых буракоу – 409 ц/га, у 1990 г адпаведна: 33,1 ц/га, 116,8 ц/га, 405,8 ц/га, у 1998 г адпаведна: 31,7 ц/га, 81 ц/га, 350 ц/га

Важкi уклад у развiцi грамадскай гаспадаркi унеслi многiя працаунiкi. Амаль 30 гадоу выдатна працавала на свiнаферме Ксенiя Мiкiтауна Мялешка, узнагароджаная залатым медалём ВДНГ. А Дзяржаунымi узнагародамi СССР адзначаны А.Ю. Пракопiк, П.А. Канецкi, М.У. Курловiч, А.П. Карлюк i iншыя.

Калгас «Чырвоны Кастрычнік» з 30.06.2003г. - СВК «Бераставічанка»

Амаль дзесяць гадоў назад у гісторыі сённяшняга сельскагаспадарчага прадпрыемства пачалася новая старонка. У снежні 2004 года "Чырвоны Кастрычнік «быў рэарганізаваны ў філіял ААТ «Малочны Мiр» пад назвай СВП «АграМір» фiлiял ААТ «Малочны Мiр». З першых дзён у «Малочным Мiры» сталі надаваць самую пільную ўвагу ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы свайго філіяла. І многае з таго, што сёння стала явай у сельскагаспадарчым прадпрыемстве, адбылося дзякуючы сур'ёзнай падтрымцы адкрытага акцыянернага таварыства "Малочны Мiр". Вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне «АграМіру» ўносіў былы генеральны дырэктар ААТ «Малочны Мір» Іосіф Вацслававiч Шышко, а затым эстафету пераняў цяперашні генеральны дырэктар Марына Яўгенаўна Анікеева.

СВП "АграМір" філіял ААТ "Малочны Мiр" у розныя гады кіравалі:

Шчурскі Васіль Аляксеевіч, Турок Юрый Мікалаевіч, Мілянец Аляксей Міхайлавіч, Шыплюк Аляксандр Вітальевіч, Лазавіцкая Ніна Уладзіміраўна. З 20.03.2017 года і па цяперашні час СВП "АграМір" філіял ААТ "Малочны Мір" кіруе Гуз Мікалай Мікалаевіч.

У 2017 г. СВП «АграМiр» заняло III месца у раенным спаборнiцтве за павялячэнне вытворчасцi мяса.

У 2018 г. СВП «АграМiр» - пабядзiцель раеннага спаборнiцтва за павялячэнне вытворчасцi малака.

 

АРДЭНАНОСЦЫ

Акулiч Мiхаiл Рыгоравiч узнагароджаны ордэнам Працоунага Чырвонага Сцяга.

Багдановiч Рамуальд Iванавiч узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Дзешка Iван Сцяпанавiч узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Дзмiтрыева Марыя Рыгорауна узнгароджана ордэнам Працоунай славы III ступенi.

Казейка Леанiд Пiлiпавiч узнагароджаны ордэнамi Кастрычнiцкай рэвалюцыi, Працоунага Чырвонага Сцяга, медалямi.

Канецкi Людвiг Вiкенцьевiч узнагароджаны ордэнам «Занк Пашаны».

Канецкi Мiкалай Максiмавiч узнагароджаны ордэнамi Кастрычнiцкай рэвалюцыi, Працоунага Чырвонага Сцяга, медалямi.

Канецкi Петр Аляксеявiч узнагароджаны ордэнамi Ленiна, «Знак Пашаны».

Капiца Станiслау Францавiч узнагароджаны ордэнамi Працоунага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны».

Карпуць Iваен Васiльявiч узнагароджаны Працоунага Чырвонага Сцяга, Ганаровай граматай Вярхоунага Савета БССР, медалямi.

Кохна Уладзiмiр Мiкалаевiч узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Курловiч Мiкалай Уладзiмiравiч узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Кучынскi Iосiф Антонавiч узнгароджана ордэнам Працоунай славы III ступенi, медалямi.

Лапiнскi Вiктар Аляксандравiч узнагароджаны ордэнамi «Знак Пашаны», медалямi.

Мазола Уладзiмiр Макаравiч узнагароджаны орданам Працоунага Чырвонага Сцяга.

Пракопiк Алена юльянауна узнагароджана ордэнам Ленiна.

Пракопiк Нiна Рыгорауна узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».

Раманоускi Iосiу Iосiфавiч узанагароджаны ордэнам Працоунага Чырвонага Сцяга.

Сiдаркевiч Iван Станiслававiч узнагароджаны ордэнам Працоунага Чырвонага Сцяга.

Хмуровiч Марыя Адамауна узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямi.

Шымель Марыя Уладзiмiрауна узнагароджана ордэнам Працоунага Чырвонага Сцяга.